2011-02-07 14:52:48

Кардынал Валіні заклікае ўлады Рыма гарантаваць бедным бяспеку


Учора ў выніку пажара ў адным з кварталаў Рыму загінулі чацьвёра дзяцей з цыганскай сям’і. “Гэтая трагедыя ўсхвалявала мяне асабіста”, сказаў кардынал Агостыно Валіні, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі. “Хрысціяне не могуць заставацца абыякавымі да гэтай трагедыі. Я даручаю Божай міласэрнасці ахвяраў, і заклікаю да малітвы за іх і за ўсіх тых, хто жыве ў нашым горадзе ва ўмовах экстрымальнай беднасці”. “Заклікаю таксама мясцовыя ўлады гарантаваць годныя ўмовы жыцця, і абсталяваць дамы бедных бяспечным абсталяваннем”, сказаў кардынал.

Пракаментаваў здарэнне і кіраўнік ЮНІСЭФ у Італіі Вінчэнца Спадафора:
“Трагедыя, якая адбылася ўчора вечарам паказвае нам колькі яшчэ трэба зрабіць каб гарантаваць бяспеку дзецям у нашым горадзе. Адказнасць за гэтую трагедыю ляжыць на ўсіх нас - арганізацыях, сем’ях, інстытутах, якія павінны гарантаваць бяспеку і правы дзіцяці”.







All the contents on this site are copyrighted ©.