2011-02-07 12:33:40

Бэнэдыкт ХVI: Інтэрнэт дае вялікія магчымасці для Касцёла і яго місіі


RealAudioMP3 7 лютага Святы Айцец сустрэўся з членамі Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, пленарнае пасяджэнне якой адбываецца зараз у Ватыкане. Папа адзначыў, што “Кангрэгацыя ужо амаль сто гадоў ажыццяўляе каштоўную працу ў служэнні розным каталіцкім адукацыйным установам. Сярод іх, без сумнення, духоўная семінарыя з’яўляецца адною з найважнейшых для жыцця Касцёла. Я шмат разоў падкрэсліваў, - сказаў Пантыфік, - што духоўная семінарыя з’яўляецца каштоўным этапам жыцця, на якім кандыдат да святарства атрымоўвае вопыт быць “вучнем Езуса”. У маім апошнім лісце да семінарыста я пісаў: “Святары самі па сабе не ўзнікаюць. Трэба “супольнасці вучняў”, усіх тых, хто хоча служыць Касцёлу”.

Тэмай сёлетніх нарадаў ватыканскай дыкастэрыі з’яўляецца Інтэрнэт і семінарыйная фармацыя. Папа адзгачыў, што Інтэрнэт дае вялікія магчымасці для Касцёла і яго місіі. З’яўляецца інструментам, які можа служыць не толькі для навучання, але і пастырскай працы будучых святароў у розных касцёльных галінах. На гэтай ніве велізарнае значэнне мае належная падрыхтоўка выхавацеляў, каб добра выкарыстоўвалі сродкі камунікацыі ў фарміраванні кандыдатаў да святарства .

Бэнэдыкт ХVI звярнуў таксама ўвагу на ролю каталіцкіх універсітэтаў, іх каштоўны ўклад у справу адзінства ведаў і фарміраванне людзей, здольных супрацоўнічаць з іншымі і надаць сэнс свайму жыццю.







All the contents on this site are copyrighted ©.