У Індыі знаходзіцца з візітам кардынал Мэрфі-О’Конор
Працягвае сваё падарожжа
ў Індыю кардынал Мэрфі- О’Конор, арцыбіскуп Вестмінстэрскі на пенсіі, у якасці спецыяльнага
пасланніка Папы Бэнэдыкта ХVI, з нагоды 25 гадавіны візіту Папы Яна Паўла ІІ у гэтую
краіну. У сваім памятным падарожжы у Індыю Ян Павел ІІ перадаў жыхарам краіны пасланне
надзеі, выказаў клопат аб бедных а законнікаў і законнін заахвоціў да далейшай працы.
У
праграме візіту кардынала Мэрфі-О’Конор знаходзіцца наведанне пяці гарадоў, у якіх
25 гадоў таму прабываў Ян Павел ІІ. У кожным з іх праходзяць канферэнцыі на тэмы,
якія былі асабліва дарагія духоўнасці і пастырскай дзейнасці Яна Паўла ІІ.
У
Нью Дэлі канферэнцыя прайшла на тэму “пакліканняў”. 5 лютага у горадзе Ранча была
звернута ўвага ” на карэннае насельніцтва і далітаў”. У нядзелю 6 лютага ў Калькуце,
дзе галоўнымі пратагістамі былі законніцы Маці Тэрэзы, канферэнцыя прайшла на тэму:”дабрачыннасць
і сацыяльнае служэнне”. У панядзелак 7 лютага ў горадзе Кочына, у штаце Керала, канферэнцыя
пройдзе на тэму евангелізацыі. У апошні дзень візіту кардынал О’Конор наведае ў аўторак
8 лютага Мумбай, у якім будзе абмеркаваная тэма:”Дыялог, моладзь і сям’я”.