2011-02-06 12:55:34

Бэнэдыкт ХVI падкрэсліў важнасць Божага святла для людзей і заклікаў памятаць пра хворых


RealAudioMP3 А поўдні ў нядзелю 6 лютага Папа сустрэўся на Плошчы Святога Пятра з вернікамі на багародзічнай малітве “Анёл Панскі”. У сваёй прамове сказаў, што “хрысціяне ў еднасці з Езусам маюць распаўсюджваць ў цемрах абыякавасці і эгаізму святло Божай мудрасці”. Акрамя таго нагадаў вернікам, што 11 лютага ўшаноўваецца Сусветны дзень хворага і заклікаў усіх памятаць аб патрэбах церпячых, якім трэба праявіць салідарнасць і пастаянна клапаціцца аб іх.

Дарагія браты і сёстры

У Евангеллі сённяшняй нядзелі Езус кажа сваім вучням: “Вы соль зямлі.... вы святло свету” ( Мат.5, 13-14). За пасрэдніцтвам гэтых вельмі важных вобразаў, Ён хоча перадаць ім сэнс іхняй місіі і іхняга сведчання. Соль ў культуры Блізкага Усходу мае розныя значэнні, як саюзу, салідарнасці, жыцця і мудрасці. Святло з’яўляецца першым учынкам Бога Стварыцеля і ёсць крыніцай жыцця. Самое Слова Божае параўноўваецца з святлом, як абвяшчае Псальміст: Слова Тваё ёсць лампадай для ног маіх і святлом на дарозе маёй” ( Пс.119Б105). У сённяшняй Літургіі прарок Ісая кажа:” калі аддасі галоднаму свой хлеб і душу гаротніка насыціш, тады заззяе ў цемры тваё святло, і змрок твой будзе, як поўдзень.” ( 58.10) Мудрасць увасабляе ў сабе бласлаўлёныя плады солі і святла: вучні Пана пакліканы даць свету новы “смак”, зберагчы яго ад сапсуцця дзякуючы мудрасці Божай, якая ззяе поўнасцю на твары Сына, таму што Ён ”праўдзівае Святло, якое прасвятляе кожнага чалавека”( Ян 1.9). Аб’яднаныя з Ім хрысціяне могуць распаўсюджваць у цемрах абыякавасці і эгаізму святло любові Бога,- праўдзівую мудрасць, якая дае сэнс жыццю і дзейнасці чалавека.

11 лютага ва ўспамін Божай Маці з Люрд, мы адзначаем Сусветны дзень хворага. Гэта спрыяльная нагода да роздумаў, малітваў і павышэння ўражлівасці касцельнай і грамадскай супольнасцяў адносна хворых братоў і сёстраў. У пасланні на гэты Дзень, якое натхнёнае фразай з Першага паслання Пятра: “Крывёю Яго вы аздароўлены” ( 2,24) я запрасіў ўсіх абажаць Езуса, Сына Божага, які пакутаваў, памёр, але ўваскрос. Бог супраціўляецца сілам зла. Пан клапоціцца пра чалавека ў кожнай сітуацыі, падзяляе боль і адкрывае сэрца на надзею. Заклікаю ўсіх работнікаў сферы аховы здароўя прызнаць у хворым не толькі цела, якое намечанае слабасцю, але ў першую чаргу чалавека, якому трэба выявіць салідарнасць і прыняць адпаведныя і кампетэнтныя меры.

У гэтай сувязі нагадваю таксама, што сёння ў Італіі адзначаецца “Дзень для жыцця”. Спадзяюся, што ўсе павінны заангажавацца ў тое, каб расла культура жыцця, каб пакласці ў цэнтры, у любых абставінах, вартасць чалавечай істоты. У адпаведнасці з верай і розумам годнасць чалавечай асобы не можна зводзіць да яе здольнасці і магчымасці, якія яна можа праяўляць і такім чынам чалавечая асоба не ёсць менш вартай, калі ёсць слабою, інвалідам і патрабуе дапамогі.

Дарагія браты і сёстры, упрошвайма мацярынскага заступніцтва Панны Марыі, каб бацькі, бабулі і дзядулі, настаўнікі, святары і ўсе тыя, якія заангажаваныя ў адукацыі змаглі выхоўваць маладое пакаленне ў мудрасці сэрца, каб дасягнула яно паўнату жыцця.

Пасля адгаварэння малітвы “Анёл Панскі” Святы Айцец удзяліў усім сваё апостальскае блаславенне і прывітаў вернікаў у розных мовах. Па італьянску Папа пажадаў народу Егіптакаб знайшоў нанава спакой і мірнае суіснаванне ў супольным заангажаванні для агульнага дабра”.








All the contents on this site are copyrighted ©.