”Octava Dies” айца Фэдэрыко Ламбардзі. Паўночная Афрыка
Тыднёвая рубрыка “Octava
Dies” Генаральнага дырэктара Ватыканскага радыё ксяндза Фэдэрыко Ламбардзі сёння прысвечана
Паўночнай Афрыцы.
Свет глядзіць ў гэтыя тыдні на Паўночную Афрыку і на Блізкі
Усход. Раней ў Тунісе, затым у Егіпце і ў іншых краінах пачаліся працэсы палітычных
перамен, якія цяжка вызначыць і ацаніць, але яны так значныя, што можам гаварыць аб
“рэвалюцыі”.
Усе спадзяемся, што народы ўцягнутыя ў канфлікт не будуць пакутаваць
ад праліцця крыві і гвалту і не прадоўжыцца час нестабільнасці, у якім рызыка канфліктаў
і сутыкненняў павялічваецца. Вядома, што эканамічныя цяжкасці, беднасць, якая закранула
шырокія слаі насельніцтва, пабольшаныя глабальным эканамічным крызісам, сталі прычынай
пратэстаў; але як заўважылі біскупы Паўночнай Афрыкі, трэба таксама звярнуць большую
ўвагу “на свабоду і годнасць чалавечае асобы”, ў прыватнасці “ маладога пакалення,
у выніку чаго ўсе будуць прызнаны як грамадзяне, адказныя грамадзяне”.
Насельніцтва
гэтага рэгіёну мае вельмі вялікую колькасць маладых людзей, якія не бачаць перад сабой
перспектываў на будучыню. У гэтай сувязі прыходзяць на думку словы Сіноду Біскупаў
для Блізкага Усходу, які закончыўся некалькі месяцаў таму, калі ён высказаўся за тым,
каб хрысціяне атрымалі поўныя грамадзянскія правы ў сваіх краінах. Зараз усе народы,
каб дасягнуць сваю годнасць, просяць больш адказна ажыццяўляць грамадзянскія правы,
якія належаць кожнаму чалавеку, якой-небудзь рэлігіі. Хрысціяне гэтага рэгіёну складаюць
маленькую меншасць, але яны салідарныя з усімі адносна гэтых чаканняў і надзей. Калі
народы гэтага рэгіёну, дзе мусульмане складаюць большасць, здолеюць ў гэты вырашальны
момант жыць у духу дыялогу, ў павазе да правоў усіх, у свабодзе, мір ва ўсім свеце
будзе больш бяспечным. І гэтага мы жадаем, перад усім ім, але таксама і ўсёй сям’і
народаў”.