2011-02-05 12:57:12

Бэнэдыкт ХVI да новых біскупаў: Пан пасылае вас на жніво Сваё


RealAudioMP3 5 лютага, у першай палове дня, папа Бэнэдыкт ХVI адслужыў у Базыліцы Святога Пятра Святую Імшу, у часе якой удзяліў біскупскую сакру новым сакратарам Рымскай курыі і двум апостальскім нунцыям. Адным з іх з'яўляецца сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, паходзячы з Ганконга салезіянін Савіё Хон Тай-фай. Разам з першым у гісторыі кітайцам, займаючым такі высокі пост у Рымскай курыі, Папа удзяліў сакру новым сакратарам: Кангрэгацыі па справах Духавенства, арцыбіскупу Селсу Морга Іруцубета і Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, арцыбіскупу Марчэла Берталуччы. Акрамя таго, новым нунцыям: арцыбіскупу АнтоніоГвіда Філіпаццы і Эдгару Пенья Паррсэ.

У гаміліі Папа працытаваў словы Святога Евангелля паводле Лукі: “Жніво багатае, а работнікаў мала. Дык прасіце Пана жніва, каб выслаў работнікаў на жніво Сваё” ( Лук. 10.2). Гэтыя словы з Евангелля,- сказаў Бэнэдыкт ХVI -сёння асабліва актуальныя. Надыйшоў час для місіі: Пан пасылае вас, дарагія сябры, на жніво Сваё. Вы павінны супрацоўнічаць у напрамку аб якім гаворыць прарок Ісая: “Пан паслаў мяне прынесці добрую вестку бедным, каб збаўляць зламаных” ( Іс.61.1). Праца ў часе жніва на Божай ніве, на ніве чалавечай гісторыі: несці людзям святло праўды, вызваліць іх ад галечы, чым ёсць сапраўдны смутак і сапраўдная беднасць чалавека, несці ім добрую навіну, што не толькі ёсць словам але падзеяй: менавіта Бога, які сам прыйшоў да нас. Ён бярэ нас за руку, цягне ўгару, да Сябе, і такім чынам зламанае сэрца стаецца здаровым.Дзякуем Пану за тое, што пасылае работнікаў на жніво сусветнай гісторыі. Дзякуем, што пасылае вас,- звярнуўся Папа да новых біскупаў,- таму што вы сказалі “так” і таксама ў гэты час паўторна сказалі “так” быць працаўнікамі Пана для чалавецтва.“Жніво багатае”- таксама сёння, менавіта сёння. Хоць можа здацца, што вялікая частка людзей сучаснага свету адвярнулася ад Бога і прызнае веру за прамінулую рэч—але існуе гарачае жаданне, каб нарэшце была ўстаноўлена справядлівасць, любоў, мір, што беднасць і пакуты будуць пераадоленыя і людзі знойдуць радасць. Усё гэтае імкненне прысутнічае ў сучасным свеце, імкненне да таго, што з’яўляецца вялікім, да таго, што добрае. Існуе настальгія да Адкупіцеля, самога Бога, нават там дзе Ён забаронены. Менавіта ў гэты час праца на Божай ніве з’яўляецца асабліва неадкладнай і проста ў гэты час мы адчуваем у балючы спосаб праўдзівасць словаў Езуса: “работнікаў мала”. У той самы час Пан дае нам зразумець, што мы проста не можам быць самотнымі высылаць работнікаў на жніво Пана.- сказаў Папа да новых біскупаў. Работнікаў на Сваё жніво можа пасылаць толькі сам Бог. Але Ён пасылае іх за пасрэдніцтвам нашай малітвы. Мы можам супрацоўнічаць дзеля прыходу работнікаў, але можам гэта рабіць толькі шляхам супрацоўніцтва з Богам

“Duc in altum” ( Lc 5.4) – Адплыві на глыбіню. Вазьмі і кінь сеці свае для рыбнай лоўлі. Гэта сказаў Езус Пятру і яго сябрам, калі паклікаў іх стаць “лаўцамі людзей”. Duc in altum- Папа Ян Павел ІІ , у апошнія гады свайго жыцця, прыймаў з сілаю гэтыя словы і абвяшчаў іх голасна сённяшнім вучням Пана. Duc in altum – кажа Пан у гэты час, дарагія сябры,- звярнуўся Папа да біскупаў. Вы пакліканыя кінуць сетку Евангелля ў бурнае мора гэтага часу, каб атрымаць прыхільнасць людзей да Хрыста. Каб выцягнуць іх, так бы мовіць, з салёнай вады смерці і з цемры, дзе святло неба не пранікае. Вы мусіце весці людзей да Бога ў лучнасці з Езусам Хрыстом,- сказаў Святы Айцец да новых біскупаў Каталіцкага Касцёла








All the contents on this site are copyrighted ©.