Прэзідэнт Мядзведзеў аб важнасці міжрэлігійнага дыялогу
Міжрэлігійны дыялог
з'яўляецца эфектыўным сродкам прадухілення міжэтнічных канфліктаў, у цяперашні час
гэты вопыт запатрабаваны як ніколі, заявіў Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у чацвер
3 лютага на сустрэчы з членамі Архірэйскага Сабора ў Крамлі. - Царква з'яўляецца яго
нязменным удзельнікам, а часта - і асноўным ініцыятарам – падкрэсліў ён.
Мядзведзеў
выказаў спадзяванне на дапамогу Царквы ў працы з рускай дыяспарай. “Дзяржава пакуль
недастаткова эфектыўна працуе з суайчыннікамі за мяжой і ў гэтым пытанні мае патрэбу
ў падтрымцы Рускай Праваслаўнай Царквы, заявіў Дзмітрый Мядзведзеў.
"Трэба
прызнаць, што ў гэтым кірунку дзяржава пакуль не атрымала поспеху. Калі казаць адкрыта
і прама - дзяржава не вельмі добра ўмее працаваць з дыяспарай. І ў гэтым плане мы
вельмі разлічваем на дапамогу Рускай Праваслаўнай Царквы ў мэтах актывізацыі шматлікіх
кантактаў з Рускім светам", - Прэзідэнт Расіі ў Крамлі на сустрэчы з членамі Архірэйскага
Сабора.