2011-02-03 13:23:13

Куба: Апостальскі Нунцый аб ролі кубінскага Касцёла


RealAudioMP3 “Касцёл на Кубе адыгрывае вельмі важную ролю ў краіне”, - сказаў Апостальскі нунцый арцыбіскуп Анджэла Бэчу. “Я бачу таксама, - заўважыў ватыканскі дыпламат, - вялікую адданасць біскупаў і святароў свайму народу і бачу як абмяркоўваюцца цяжкасці і патрэбы, якія ў рэчаіснасці з’яўляюцца асновай для іх пастырскай дзейнасці. Справа тычыцца дасягнення галоўнай мэты: дапамагчы быць сведкамі Божай любові для вернікаў улюбленага кубінскага народа”.

Арцыбіскуп Бэчу прыняў удзел у адным з этапаў нацыянальнай пелегрынацыі статуі Маці Божай з Мабіка, якое завершыцца ў снежні гэтага года, у рамках закрыцця Юбілейнага марыйнага году. Ён падкрэслівае важнасць Панны Марыі ў гісторыі Кубы. Паводле Апостальскага Нунцыя Божая Маці прысутнічала падчас народзінаў рэспублікі. “Яна прысутнічае таксама і сёння, каб кубінцы адчувалі сябе як адна сям’я”, - сказаў дыпламат.

Нагадваючы аб сваім пастырскім і дыпламатычным вопыце ў Анголе, дзе выконваў абавязкі Апостальскага нунцыя перад сваім прызначэннем на Кубу, арцыбіскуп Бэчу падкрэсліў марыйную адданасць жыхароў Анголы. Параўноўваючы кубінцаў і ангольцаў ён адзначыў, што “гэта два розныя народы, якія аб’яднаныя ў любові да Марыі. Гэтая адданасць мае свае глыбокія карані ў сэрцы народаў і ў католікаў”,- сказаў Апостальскі нунцый на Кубе.







All the contents on this site are copyrighted ©.