Бэнэдыкт XVI да пасла Аўстрыі: палітыкі баяцца прызнаць, што культура сфарміравалася
з рэлігіі
Бэнэдыкт XVI прыняў
сёння даверчыя граматы ў новага пасла Аўстрыі пры Апостальскай Сталіцы спадара Альфонса
Клоса.
Падчас свайго звароту да новага дыпламатычнага прадстаўніка Аўстрыі
Святы Айцец падкрэсліў, што у шматлікіх еўрапейскіх краінах адносіны паміж дзяржавай
і рэлігіяй трапляюць у дзіўнае напружанне: з аднаго боку, палітычныя ўлады намагаюцца,
каб рэлігія, разуметая імі толькі як прыватнае перажыванне, не мела магчымасці публічнага
выражэння, з другога, існуе тэндэнцыя навязаць стандарты секулярнага грамадства таксама
рэлігійным супольнасцям. “Здаецца, што яны хацелі б адаптаваць Евангелле да культуры,
але баяцца прызнаць, што культура сфарміравалася з рэлігіі”. - сказаў Святы Айцец
“Будаўніцтва агульнага "еўрапейскага дома" можа быць паспяховым толькі тады,
калі гэты кантынент будзе ўсведамляць свой хрысціянскі фундамент і значэнне Евангелля,
а таксама тое, што хрысціянскі вобраз чалавека з'яўляецца ферментам будучыні еўрапейскай
цывілізацыі”. - адзначыў Пантыфік.
У сваю чаргу новы пасол Аўстрыі пры Апостальскай
Сталіцы заўважыў, што “у часы глабалізацыі нашы грамадствы сутыкаюцца з новымі выклікамі:
Я згадваю - сказаў ён - самыя апошнія: цяперашні эканамічны і фінансавы крызіс, пытанні
дэмаграфічнага развіцця, шырокія міграцыйныя працэсы, а таксама наступствы кліматычных
зменаў з усім іх негатыўным ўздзеяннем на ўмовы жыцця будучых пакаленняў”.
“Нельга
недаацэньваць, - сказаў Альфонс Клосс - што ў адпаведнасці з прынцыпамі, паводле якіх
мы павінны нанава разгледзець гэтыя вялікія тэмы нашага часу і дзякуючы гэтаму стаць
мацнейшымі, братэрства займае асабліва важнае месца – адносіны салідарнасці, якія
робяць нас гатовымі дзяліцца з бліжнімі і быць адказнымі за іх. Салідарнасць з самымі
слабымі ў грамадстве, узмацняе яго”. - сказаў пасол Аўстрыйскай Рэспублікі, звяртаючыся
да Святога Айца.
Спадар Альфонс Клос нарадзіўся ў аўстрыйскім Грацы 19 верасня
1953 года. Ён жанаты і мае трох дзяцей.