2011-02-03 12:07:48

Адбылася прэзентація Папскага паслання на Сусветны дзень хворага


RealAudioMP3 3 лютага, у першай палове дня, у Залі друку Апостальскай Сталіцы адбылася прэзентацыя Паслання папы Бэнэдыкта ХVI на ХІХ Сусветны дзень хворага, які адзначаецца 11 лютага.

Падчас прэзентацыі арцыбіскуп Зігмунт Зімоўскі, старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, звярнуў увагу на тое, што пасланне Святога Айца несумненна дае новы імпульс для роздумаў над таямніцай чалавечых пакутаў у святле хрысціянскай веры. Яно адначасова запрашае да большага спачування ўнутры хрысціянскіх супольнасцяў і ўсяго грамадства братам і сёстрам, якія жывуць ва ўмовах цярпення і хваробы, каб ніхто не застаўся без належнай увагі, - адзначыў арцыбіскуп Зімоўскі.

У пасланні выступаюць тры асноўныя думкі. Першая датычыць цэнтральнай ролі чалавека, які патрабуе ўвагі і клопату, асабліва калі знаходзіццца ў патрэбе, пакутуе і з’яўляецца адкінутым грамадствам. Трэба сведчыць блізкасць і падтрымку пры павазе да годнасці церпячага ўсведамляючы, што ніхто не можа быць забытым і выключаным.

Паводле Папы існуе таксама неабходнасць сапраўднай гуманізацыі ў сферы аховы здароўя.

Наступная думка, якую сфармулаваў Святы Айцец у сваім Пасланні на дзень хворага, тычыцца ўдзелу мясцовых Касцёлаў у клопаце пра хворых і пакутуючых. Папа заахвочвае, каб гэты ўдзел быў удасканалены і больш эфектыўны. - заявіў арцыбіскуп Зігмунт Зімоўскі падчас прэзентацыі Папскага паслання.







All the contents on this site are copyrighted ©.