2011-02-02 14:44:35

“Youcat”. Моладзь пытае і атрымлівае адказы


RealAudioMP3 Трыста старонак і чатыры раздзелы з прадмовай папы Бэнэдыкта ХVI, гэта кніга пад назвай “Youcat”, скіраваная да моладзі. Ідэя яе выдання нарадзілася ў Канферэнцыі Біскупаў Аўстрыі з нагоды Сусветнага дня моладзі ў Мадрыдзе, які адбудзецца ў жніўні гэтага года. Выданне, якое з’яўляецца плёнам прац групы тэалогаў, экспертаў па катэхізацыі і самой моладзі, выйдзе на сямі мовах. Пытанні, закранутыя ў ёй, простыя і адначасова важныя: “У што мы верым”, “Цэлебрацыя хрысціянскай таямніцы”, “Жыццё ў Хрысце”, “Малітва ў жыцці хрысціяніна”. Кніга напісана ў форме пытанняў і адказаў з цытатамі са Святога Пісання і Доктараў Касцёла.

У сваёй прадмове папа Бэнэдыкт ХVI звярнуўся да моладзі з запрашэннем не пакінуць без увагі змест выдання. “Сёння я рэкамендую прачытаць вам незвычайную кніжку. Яна незвычайная дзякуючы свайму зместу, але і дзякуючы таму, як была створана. Я спадзяюся, што многія маладыя людзі будуць захапляцца гэтай кнігай. Моладзь сапраўды хоча ведаць, што такое на самой справе жыццё. Гэтае выданне з’яўляецца пераканаўчым, таму што кажа аб нашым прызначэнні і таму цесна звязана з кожным з нас. Чытайце яе ў цішыні вашага пакоя. Чытайце ўдваіх, калі вы сябры. Стварайце групы і сеткі і прапануйце ідэі для абмену ў Інтэрнэце. Аставайцеся ва ўсялякім выпадку ў дыялогу аб вашай веры”, - напісаў Папа да маладых чытачоў кнігі “Youcat”.







All the contents on this site are copyrighted ©.