2011-02-02 11:54:28

Кардынал Нагіб: у Егіпце няма актаў агрэсіі на рэлігійнай глебе


RealAudioMP3 Патрыярх Каталіцкага Касцёла копцкага абраду, кардынал Антоніёс Нагіб сцвердзіў, што падчас грамадскіх пратэстаў у Егіпце няма актаў агрэсіі на рэлігійнай аснове.

Пражываючы ў Александрыі духоўны лідэр каталіцкіх коптаў сказаў, што падчас пратэстаў не было ніводнага нападу на мячэць ці Касцёл. Ні адзін хрысціян не стаз ахвярай агрэсіі па рэлігійных прычынах. Кардынал адзначае, што большасць актаў вандалізму тычыцца камерцыйных аб’ектаў, незалежна ад веравызнання іх уладальнікаў. На яго думку, не можна гаварыць аб напружанай атмасферы. Наадварот заўважаецца вялікая салідарнасць паміж грамадзянскім насельніцтвам і вайскоўцамі ў клопаце пра бяспеку.

Кардынал Нагіб падкрэслівае, што войскі прысутнічаюць у ва ўсіх найважнейшых месцах гораду. Парадак падтрымліваюць таксама грамадзянскія патрулі. Кардынал заклікае народ да салідарнасці і ўдзелу ў рэформах, якія накіраваныя на забеспячэнне бяспекі, стабільнасці і хутчэйшага выпраўлення панесеных шкодаў. Ён адзначае, што ў кожным Касцёле і кляштары штодзённа моляцца ў інтэнцыі міру і стабільнасці ў Егіпце.







All the contents on this site are copyrighted ©.