Выклікі, якія стаяць перад законнымі супольнасцямі сёння
"Я заўсёды працаваў
для адзінства харызматаў, супольнасцяў і грамадства ў адказ на каштоўныя ўказанні,
якія ўдзяліў Ян Павел II у Апостальскім пасланні "Novo millennio ineunte", - заявіў
у інтэрв'ю для сённяшняга выдання Апостальскай Сталіцы "L'Osservatore Romano" новы
прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага
жыцця, бразільскі арцыбіскуп Жоао Браз дэ Авіс. Гутарка супала з пятнаццатым Днём
кансэкраванага жыцця, абвешчаным папам Янам Паўлам II ва ўрачыстасць Ахвяравання Пана.
Найбольш цікавая частка інтэрв'ю тычыцца ацэнкі так званай тэалогіі вызвалення,
да развіцця якой, прынамсі ў Бразіліі, значна прычыніліся манаскія супольнасці. "Справа
дапамогі бедным, гэта евангельскае стаўленне, ад якога будзе залежаць у першую чаргу
наша збаўленне. Такі падыход з боку тэалогіі вызвалення азначаў шчыры і адказны погляд
праз Касцёл на з'яву сацыяльнага выключэння. У той час, у лісце на імя канферэнцыі
бразільскіх біскупаў прадстаўленым кардыналам Гантэнам, папа Ян Павел II напісаў,
што тэалогія вызвалення з'яўляецца не толькі карыснай, але і неабходнай. Дзве інструкцыі
адпраўленыя з Рыма па гэтым пытанні выпраўлялі праблемы, звязаныя з выкарыстаннем
марксісцкага метаду інтэрпрэтацыі рэальнасці. Я думаю, што яшчэ не завершана тэалагічная
праца аддзялення справы бедных ад залежнасці ад ідэалагічнай тэалогіі вызвалення,
на што ў апошні час звяртаў увагу Бэнэдыкта XVI”, - сказаў новы прэфект Кангрэгацыі
па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця.