2011-02-01 12:04:11

Польшча: прадстаўнікі ўрадаў і міжнародных арганізацый сабраліся ў Асвенцыме


RealAudioMP3 Міжрэлігійная малітва з удзелам Мітрапаліта Парыжскага, кардынала Андрэ Вэн-Труа, былога галоўнага рабіна Ізраіля Мэіра Лаўа і вялікага муфція Босніі і Герцагавіны Мустафы Чэрыча і мінута маўчання ў гонар ахвяраў у Месцы Памяці былі кульмінацыйным момантам сённяшняй ўрачыстасці ў былым нямецкім канцлагеры Аўшвіц-Біркенаў.

Каб аддаць пашану забітым і заклікаць да міру ў Асвенцым прыехалі 1 лютага больш за сто прадстаўнікоў урадаў і міжнародных арганізацый з усяго свету.

У другой палове дня госці наведалі былы гітлераўскі лагер: прайшлі праз яго уваходную браму і адправіліся да блока № 11, з якога выводзілі прыгавораных на смерць. Пры Сцяне Смерці былі складзены кветкі.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі заклікалі да міру і ўзаемнай павагі, а таксама супраць усіх формаў расізму, антысемітызму, ісламафобіі, ксенафобіі і выключэння з грамадства.







All the contents on this site are copyrighted ©.