2011-02-01 13:59:03

Аўстралія: арганізацыйнае пасяджэнне англіканаў, жадаючых перайсці ў каталіцтва


RealAudioMP3 У аўстралійскім горадзе Кумера на Залатым узбярэжжы праходзіць арганізацыйнае пасяджэнне англіканаў, якія жадаюць уступіць у аўстралійскі Персанальны ардынарыят.

Падчас сустрэчы вядомы адвакат Джон Макарці даў парады па канстытуцыйных і прававых пытаннях, якія ўзнікнуць у сувязі з гэтым гістарычным крокам. Па словах Прымаса Традыцыйнай Англіканскай Царквы арцыбіскупа Джона Хепфорта можна мець надзею, што маёмасць і грашовыя сродкі групы будуць захаваныя.

На 12 чэрвеня запланавана ўрачыстасць святарскага пасвячэння чатырох былых дзейнічаючых англіканскіх біскупаў, аднаго на пенсіі і аднаго былога іерарха з Японіі. Аднак англіканскі Прымас Аўстраліі арцыбіскуп Філіп Аспінал упэўнены, што мясцовы ардынарыят не будзе занадта вялікай групай, прымаючы пад увагу тое, што большасць з тых, хто хацеў перайсці ў каталіцызм зрабілі гэта даўно.

Першы Персанальны ардынарыят для былых англіканаў Апостальская Сталіца стварыла 15 студзеня гэтага года ў Вялікабрытаніі. Новая структура павінна дазволіць пераход у Каталіцкі Касцёл з захаваннем часткі ўласныя традыцыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.