2011-01-31 11:46:16

Японія: англікане пераходзяць на каталіцызм


RealAudioMP3 Аб пераходзе ў Каталіцкі Касцёл заявілі вернікі Англіканскай Царквы ў Японіі. Сталі вядомыя два такіх выпадкі.

Першы з іх тычыцца англіканскага біскупа на пенсіі Рафаэля Кажывары, які разам з вернікамі пракаталіцкага накірунку ў японскім англіканізме, вырашыў выкарыстаць магчымасць, якую даў Бэнэдыкт ХVI англіканам сваёй апостальскай канстытуцыяй “Anglicanorum coetibus”.

Паколькі гэта адносна невялікая група, вырашана, што яна будзе ўключана ў персанальны ардынарыят Аўстраліі.

Другі выпадак тычыцца англіканскага пастара Сатору Като, які звярнуўся з просьбай прыянць яго ў каталіцкую дыяцэзію Саітама, не ў рамках ардынарыята. Ён жадае стаць каталіцкім святаром. Дыяцэзія Саітама ўжо зрабіла неабходныя крокі, каб атрымаць дазвол Апостальскай Сталіцы. Пастар Като жанаты. У Англіканскую Царкву перайшоў некалі з будызма.







All the contents on this site are copyrighted ©.