2011-01-31 14:49:12

У Мадрыдзе ідуць прыгатаванні да Сусветных дзён моладзі


RealAudioMP3 Застаецца каля 200 дзён да пачатку ХХVI Сусветных дзён моладзі, якія ў гэтым годзе пройдуць у Мадрыдзе. Мяркуецца, што з 16-21 жніўня ў сталіцы Іспаніі збярэцца каля двух мільёнаў маладых людзей.

Каб заахвоціць моладзь да ўдзелу ў мерапрыемстве ўжо пачалася рэкламная кампанія, у якой удзельнічаюць нават асобы сталага ўзросту. Быў стораны валанцёрскі “Клуб бабуль”, у якім пасведчанне нумар 1 атрымала Марыя Роза Гарсія Гізбэрт, маці 13 дзяцей, якая мае 24 унукі і 7 праўнукаў.

На плошчах і вуліцах Мадрыду пачалі з’яўляцца прывітальныя плакаты, абнаўляецца асвячэнне на важных гарадскіх будынках, у тым ліку на славутым музеі “Прадо”.

Ужо вядома, дзе адбудзецца першае спатканне з папам Бэнэдыктам XVI. Па дарозе з аэрапорту “Бараяс” да плошчы Чыбэлес Пантыфік прывітае моладзь каля ўсходняй гарадской брамы – Порта ді Алькала. Святога Айца будзе суправаджаць каралеўская гвардыя, эскорт матацыклістаў, а ў небе акрабатычная група вайсковай авіяцыі намалюе сцягі Ватыкану і Іспаніі.







All the contents on this site are copyrighted ©.