2011-01-31 14:25:17

Набывае папулярнасць “Дакумент аб абнаўленні іслама”


RealAudioMP3 У інтэрнэце набывае папулярнасць “Дакумент аб абнаўленні іслама”, распаўсюджаны 26 студзеня 2011 г. выданнем “Сёмы дзень” у артыкуле пад назвай “Імам і егіпецкія інтэлектуалы: абнавіць іслам да сучаснасці”. Дакумент складаецца з 22 пунктаў. На працягу аднаго дня яго апублікавалі амаль 12,5 тысяч арабскіх сайтаў.

Прапанавана рэфармаваць самыя розныя аспекты іслама. Напрыклад у пункце 3 разглядаецца пытанне сумеснага навучання ці працы мужчын і жанчын. У каментары гаворыцца, што сумесная прысутнасць асоб абодвух палоў павінна рэгуляваца законамі шарыяту, г.зн., калі ёсць неабходнасць быць разам, то ў гэтым няма праблемы, але калі неабходнасці няма, то гэта ўжо кепска. Прыкладам крайнасці могуць быць правілы, якія дзейнічаюць ва ўніверсітэтах Саўдаўскай Аравіі, дзе мужчыны падчас заняткаў прысутнічаюць у адной залі, а жанчыны слухаюць лекцыю праз экран тэлевізара ў іншай.

Іншае пытанне тычыцца “джыхаду” – “святой вайны”. Згодна з думкай рэфарматараў, “джыхад” павінен быць скіраваны толькі супраць захопнікаў мусульманскай краіны. У каме+тарах да радкоў Карану, дзе гаворыцца аб абавязку бараніць краіну ад ворага, падкрэсліваецца, што нельга забіваць тых, хто не мае зброі, дзяцей, старых, жанчын, святароў, манахаў, нельга разбураць дамы малітвы. На погляд рэфарматараў, “джыхад” можа быць толькі абарончым, і толькі на мусульманскай зямлі. Так яны асуджаюць ісламскі тэрарызм, напады на хрысціянскія храмы ў Александрыі і Багдадзе.

Яшчэ адзін пункт дакумента закранае пытанне адзення і знешняга выгляду вызнаўцаў ісламу. Падкрэсліваецца неабходнасць спыніць гвалт адносна тых, у пе
ршую чаргу жанчын, якія не апанаюцца як прынята ў ісламскіх краінах. “Трэба бачыць чысціню сэрца і вачэй”, - падкрэсліваюць аўтары дакумента.


Найбольшыя дыскусіі выклікаў пункт 8, у якім разважанне ідзе аб неабходнасці падзелу ролі рэлігіі і дзяржавы. “Свецкасць – гаворыцца ў дакуменце, не з’яўляецца ворагам рэлігіі, але дапамагае ўбачыць тых, хто выкарыстоўвае рэлігію ў сваіх палітычных і камерцыйных інтарэсах. Але, калі палітыкі выдаляюць рэлігію з грамадскага жыцця, гэта непрымальна.
Атэістычная свецкасць, якая глядзіць на рэлігію як на кайданы, якія стрымліваюць абсалютную свабоду, з’яўляецца варожай ісламу, так як ён ставіць пэўныя абмежаванні”, - падкрэсліваецца ў дакуменце.

Праект рэформы ісламу быў складзены на падставе інтэрв’ю з 23 прадстаўнікамі ісламскага свету. У 88 працэнтаў чытачоў рэакцыя на праект была адмоўнай і толькі ў 12 станоўчай. Аднак з тых, хто адмоўна выказваўся наконт дакумента, непрымальнымі лічыліся толькі некаторыя з 22
прапанаваных для абнаўлення ісламу пунктаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.