2011-01-31 11:46:08

За аддзяленне хрысціянскай часткі Судана прагаласавалі 99% яго жыхароў


RealAudioMP3 Каля 99% жыхароў Паўднёвага Судана прагаласавалі за аддзяленне ад Поўначы, сведчаць папярэднія афіцыйныя вынікі рэферэндуму, які праводзіўся ў пачатку студзеня. Канчатковыя вынікі павінны з'явіцца ў пачатку лютага.

Яшчэ да пачатку рэферэндуму большасць аглядальнікаў выказвала меркаванне, што найбуйнейшая краіна Афрыкі падзеліцца па выніках галасавання на дзве часткі. Рэферэндум стаў магчымы ў выніку пагаднення 2005 года, якое паклала канец 20-гадовай грамадзянскай вайне паміж мусульманскай Поўначчу і пераважна хрысціянскім Поўднем.

Па наяўных ацэнках, падчас гэтага канфлікту былі забітыя 2 млн. чалавек.

Міжнародныя назіральнікі ў Паўднёвым Судане характарызавалі працэс галасавання як свабодны і сумленны. Прэзідэнт Судана Амар Башыр абяцаў прызнаць любыя вынікі рэферэндуму. Ён таксама заяўляў, што ў выпадку атрымання Поўднем незалежнасці, Поўнач возьме на сябе агульны дзяржаўны доўг Судана.







All the contents on this site are copyrighted ©.