2011-01-30 13:19:26

Бэнэдыкт ХVI: восем блаславенстваў з’яўляюцца фундаментам маральнасці новага чалавека


RealAudioMP3 А поўдні ў нядзелю 30 студзеня, Святы Айцец сустрэўся на Плошчы Святога Пятра з вернікамі на багародзічнай малітве “Анёл Панскі”. У сваёй прамове да іх Папа сказаў, што восем блаславенстваў, прамоўленыя у Нагорным казанні, з’яўляюцца фундаментам маральнасці новага чалавека.

Дарагія браты і сёстры

У гэтую чацьвёртую нядзелю звычайнага перыяду, Евангелле расказвае аб першай вялікай прамове Пана да людзей, якія сабраліся на пагорку навокал Галілейскага возера. “Убачыўшы натоўп, - піша Святы Мацвей,- Езус падняўся на гару. А калі сеў, падышлі да Яго вучні Ягоныя. І, адкрыўшы вусны свае, Ён вучыў іх”. ( Маць. 5,1-2). Езус, новы Майсей сядае на “катэдры” гары і абвяшчае “Шчаслівымі людзей засмучаных, лагодных, галодных і прагнучых справядлівасці, міласэрных, чыстых сэрцам, міратворцаў, каго пераследуюць за справядлівасць, каго будуць зневажаць і пераследаваць ( Маць (5.3-10). Гэта не новая ідэалогія,- сказаў Папа,- але навучанне, якое прыходзіць з гары і тычыцца ўмоваў жыцця чалавека, тых умоваў, якія Пан уцелавіўшыся, захацеў прыняць, каб збавіць чалавека. Такім чынам “Нагорнае казанне накіраванае да людзей з усяго свету, зараз і ў будучыні... і можа быць зразуметым і перажываным толькі тады, калі мы наследуем Езуса, ідзём за Ім” . ( Езус з Назарэта, ст. 92). Восем Блаславенстваў з’яўляюцца новым ладам жыцця, каб вызваліцца да фальшывых каштоўнасцяў свету і адрыцца на сапраўднае дабро, сучаснае і будучае. Калі Бог суцяшае, насычае прагаю справядлівасці, ацярае слёзы смутку, гэта азначае, што апрача ўзнагароды для кожнага ў бачны спосаб, Ён адкрывае Нябеснае Валадарства. “ Восем Блаславенстваў з’яўляюцца ўнясеннем крыжа і ўваскрасеннем ў жыццё вучняў” ( 97). Яны адлюстроўваюць жыццё Божага Сына, Які дазваляе сябе пераследаваць, пагарджаць аж да сьмяротнага пакарання, каб людзям даць збаўленне.

Кажа старажытны пустэльнік: “ Блаславенствы з’яўляюцца дарам ад Бога і мы павінны выявіць Яму вялікаую ўдзячнасць за іх і за карысці, якія з іх выцякаюць, гэта значыць за Нябеснае Валадарства ў будучым веку, за суцяшэнне тут, за шчодрасць кожнага дабра і міласэрнасць ад Бога..словам, каб мы сталі вобразам Хрыста на зямлі”. (Філокалія 79). Евангелле Блаславенстваў каментуюць: сама гісторыя Касцёла, гісторыя хрысціянскай святасці, таму,што- як піша Святы Павел,- “Бог выбраў неразумнае свету, каб асароміць мудрых, і слабое свету выбраў Бог, каб асароміць моцных, і бязроднае свету, і пагарджанае, і тое, чаго няма выбраў Бог, каб знішчыць існае, каб ніякае цела не выхвалялася перад Богам” ( 1 Кар. 1,27-28). Па гэтай прычыне Касцёл не баіцца галечы, пагарды, пераследаванняў у грамадстве, ў якім часта аддаецца вялікую ўвагу матарыяльным багаццям і свецкай ўладзе. Святы Аўгустын нагадвае нам, што “ не трэба пакутаваць ад гэтага зла, але трэба супрацьставіцца яму ў імя Езуса, не толькі са спакойнай душой, але таксама з радасцю”. ( De sermone Domini in monte).

Дарагія браты і сёстры,- сказаў на заканчэнне сваёй прамовы Бэнэдыкт ХVI,- упрошвайма Найсвятую Панну Марыю, якая Бласлаўлёная з самой свёй істоты, каб выпрасіла нам сілу у шуканні Пана і ў наследаванні Яго заўсёды з радасцю , шляхам Блаславенстваў”.

Пасля адгаварэння малітвы “Анёл Панскі” Святы Айцец нагадаў, што сёння ўшаноўваецца “Сусветны Дзень хворых на праказу”, які быў устаноўлены ў 50 гады, мінулага стагоддзя, Раўлям Фоллеро і афіцыйна прызнаны ААН. Праказа, хаця паменшываецца, ўсё яшчэ, на жаль, закранае многіх людзей, якія жывуць у крайняй галечы.

У бліжэйшыя дні,- сказаў яшчэ Святы Айцец,- ў шматлікіх краіх Далёкага Усходк святкуецца з радасцю, асабліва ў сем’ях, Новы Месячны Год. Для ўсіх гэтых вялікіх народаў жадаю шчасця і памыснасці.

Сёння таксама прыпадае “Міжнародны Дзень малітваў за мір на Святой Зямлі”. Я далучаюся да Лацінскага Патрыярха Іерусаліма і Кусташа Святой Зямлі ў запрашэнні ўсіх маліцца да Пана, каб перамяніў сэрцы і розумы у канкрэтныя прапановы міру.

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі Святы Айцец прывітаў дзяцей і падлеткаў з Каталіцкай Акцыі Рымскай дыяцэзіі. Дарагія дзеці,-звярнуўся Папа да іх,- таксама і ў гэтым годзе вы прыбылі на Плошчу Святога Пятра, на заканчэнне вашай “Караваны міру”, дэвізам якой былі словы “Мы развлічваем на мір”. На заканчэнне сустрэчы дзеці выпусцілі голубы, сімвалы міру








All the contents on this site are copyrighted ©.