2011-01-29 13:13:50

Францыя: так званыя аднаполыя шлюбы прызнаныя неканстытуцыйнымі


RealAudioMP3 Французскі Канстытуцыйны савет пастанавіў 28 студзеня, што забарона, якая існуе ў гэтай краіне, на заключэнне так званых аднаполых шлюбаў згодная з Асноўным законам. Такім чынам намаганні лесбійскай пары атрымаць магчымасць заключэння такога саюзу былі адкінуты. Канстытуцыйны Савет нагадаў, што ў адпаведнасці з французскай Канстытуцыяй сужэнствам з'яўляецца саюз выключна паміж мужчынам і жанчынай.

У сваім рашэнні, апублікаваным на сайце Канстытуцыйнага савет заявіў, што спрэчныя пункты Грамадзянскага кодэкса "адпавядаюць Канстытуцыі". Мудрацы - бо так называюцца члены савета - падкрэслілі, што "права весці нармальнае сямейнае жыццё", аб якім гавораць жанчыны, не азначае, што пары, якія складаюцца з асоб таго ж полу, могуць заключаць сужэнства. Яны могуць жыць з партнёрам або заключаць грамадзянскія пакт салідарнасці (PACS).

Канстытуцыйны савет дадаў, што падтрымліваючы прынцып, паводле якога шлюб з'яўляецца саюзам аднаго мужчыны і адной жанчыны, заканадаўца, у рамках ажыццяўлення сваіх паўнамоцтваў, заключыў, што розніца паміж становішчам аднаполых пар і пар, якія складаюцца з мужчыны і жанчыны, можа апраўдваць розніцу адносін да іх у рамках палажэнняў сямейнага права.







All the contents on this site are copyrighted ©.