2011-01-29 13:13:11

Прэзідэнт Тайваня да Папы: павага да свабоды веравызнання з'яўляецца кітайскай традыцыяй


RealAudioMP3 Павага да свабоды веравызнання з'яўляецца адной з самых старажытных кітайскіх традыцый – напісаў да Бэнэдыкта XVI прэзідэнт Тайваня ў адказ на пасланне Пантыфіка на Сусветны дзень міру. Ма Ін-Цзю з'яўляецца католікам, а Апостальская Сталіца - адзінай краінай у Еўропе, якая падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з Тайванем.

Пішучы аб кітайскай павазе да рэлігіі, прэзідэнт Ма прыводзіць як прыклад статус, які набыла ў XIX стагоддзі каталіцкая базыліка Беззаганнага Зачацця на Тайвані. Па загадзе імператара ёй быў нададзены такі ж гонар, як і канфуцыянскім храмам. На практыцы гэта азначала, што кожны афіцэр, салдат і грамадзянская асоба, якія ехалі побач з ёй, павінны былі злезці з каня, каб такім чынам аддаць ёй гонар.

Гэта добрая традыцыя павагі да рэлігіі існуе на Тайвані да сённяшняга дня - падкрэслівае Прэзідэнт. Пра гэта сведчыць не толькі паўната правоў, якія маюць тут паслядоўнікі розных рэлігій, але і ўсё больш інтэнсіўны рэлігійны абмен, які існуе з Кітаем.

Ма Ін-Цзю таксама сведчыць поўную падтрымку зместу паслання Папы на Сусветны дзень міру. “Прызнанне свабоды веравызнання з'яўляецца сведчаннем глыбокай павагі да чалавечай годнасці”, - падкрэслівае прэзідэнт Тайваня, спасылаючыся на тэму папскага дакумента.







All the contents on this site are copyrighted ©.