2011-01-29 13:53:28

Масква: першае пасяджэнне Міжсаборнай прысутнасці


RealAudioMP3 Адкрываючы ў пятніцу ў Маскве першы пленум Міжсаборнай прысутнасці, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл распавёў, што за мінулы год праекты дакументаў, падрыхтаваных камісіямі і працоўнымі групамі гэтага дарадчага царкоўнага органа па разнастайных тэмах, уяўлялі вялікі царкоўны і грамадскі інтарэс.

Міжсаборная прысутнасць – гэта маштабны праект патрыярха Кірыла, запушчаны, па сутнасці, адразу пасля яго абрання на Маскоўскі патрыяршы прастол. Аналагічны орган царкоўнага кіравання існаваў у пачатку XX стагоддзя і называўся Вышэйшы царкоўны савет, дзе пад старшынствам Патрыярха працавалі 15 членаў. Вышэйшы царкоўны савет праіснаваў да 1924 года.

У 2009 годзе быў створаны новы орган, у якім клірыкі і свецкія сталі супрацоўнікі біскупаў. Ён атрымаў назву Міжсаборная прысутнасць.







All the contents on this site are copyrighted ©.