Дзьве ўніверсітэцкія
клінікі ў Братыславе, Славакія, адмаўляюцца зрабіць аборт “на жаданне”. Гэта ў адпаведнасці
з прынцыпам павагі да сумлення. Іхняе рашэнне падтрымаў Епіскапат Славакіі і па-за
ўрадавая арганізацыя “Форум жыцця”.
Біскупы нагадваюць, што кожнае чалавечае
жыццё ёсць дарам ад Бога і павінна быць абароненае з моманту зачацця аж да смерці.
Спасылаючыся на рашэнне ўрачоў і працаўнікоў санітарнай службы ўспомненых клінік Епіскапат
падкрэслівае, што гэтае рашэнне паходзіць ад сапраўднага гуманізму. У сваю чаргу “Форум
жыцця” падкрэслівае, што яны карыстаюцца з належных ім правоў, таму што пакліканнем
да працы ў сферы медыцыны з’яўляецца абарона жыцця а не яго нішчэнне. У той жа час
перасцерагае перад спробамі ціску на лекараў і працоўнікоў санітарнай службы, каб
яны змянілі сваё рашэнне. “Форум жыцця” заклікае славацкія сродкі масавай інфармацыі
да аб’ектыўных і разважлівых высказванняў па гэтай тэме.