2011-01-28 15:05:27

Святы Максіміліян Кольбэ заступнікам прымірэння Еўропы


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Бамбергу, Германія, Людвік Шік у інтэрв’ю для агенцтва KNA падкрэсліў значэнне Святога Максіміліяна Кольбэ для прымірэння Еўропы. “70 гадавіна смерці Кольбэ павінна быць дадатковым стымулам для стварэння добрасуседскіх адносін паміж Германіяй і Польшчай і прымірэння паміэ краінамі Цэнтральна-Усходняй Еўропы, якія перажылі ў ХХ стагоддзі вялікі гвалт”,- сказаў арцыбіскуп.

Нямецкі іерарх падкрэсліў своечасовасць Святога Максіміліяна, мучаніка з огляду на любоў бліжняга. “Гэта таксама адказ на пытанне як выйсці з цяперашняга крызісу”,-адзначыў арцыбіскуп Бамбергу. Гаворачы аб прымірэнні арцыбіскуп Шік сказаў, што яно патрабуе прызнання віны, і наступнымі крокамі з’яўляюцца пакута і зварот ўсяго прысвоенага незаконна там, дзе гэта магчыма. “Павінны гэта зрабіць вінаватыя, але таксама і ўстановы, адказныя за парушэнні законаў. Прымірэнне з’яўляецца абавязкам кожнага чалавека і ў поўнай меры гэта дар ад Бога”- сказаў арцыбіскуп Людвік Шік.








All the contents on this site are copyrighted ©.