Бэнэдыкт XVI: усе хрысціяне павінны супрацоўнічаць дзеля міру і справядлівасці
Сёння 28 студзеня
адбылася сустрэча Папы Бэнэдыкт XVI і членаў Міжнароднай змешанай камісіі па справах
тэалагічнага дыялога паміж Каталіцкім Касцёлам і Ўсходнімі Артадаксальнымі Цэрквамі.
Гэтыя Цэрквы прадстаўляюць копцкая, сірыйская, армянская і сіра-малабарская.
Як
адзначыў Папа, плёнам першай фазы гэтага дыялога ў 2003–2009 гг. стаў супольны дакумент
«Прырода, канстытуцыя і місія Касцёла». Таксама Пантыфік указаў на пытанні, якія патрабуюць
больш глыбокага вывучэння на сённяшняй стадыі дыялога. Па словах Святога Айца, нягледзячы
на 1500 гадоў раздзялення, мы згаджаемся ў бачанні сакрамэнтальнай прыроды Касцёла,
наследаванні апосталаў у святарскім служэнні і неабходнасці сведчання Евангелля ў
сённяшнім свеце.
Падчас сустрэчы ў Рыме гаворка ішла таксама аб камуніі і сувязі,
якія існавалі паміж Цэрквамі да сярэдзіны V ст. і аб ролі манаства ў жыцці Касцёла
першых стагоддзяў.
«Мы павінны верыць, што вашы тэалагічныя разважанні прывядуць
нашы Цэрквы не толькі да глыбейшага ўзаемаразумення, але і паспрыяюць больш рашучаму
працягу нашага шляху да поўнай еднасці, да якой мы пакліканы воляй Хрыста. У гэтай
інтэнцыі мы маліліся падчас Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў», — падкрэсліў
Папа. Таксама Пантыфік дадаў, што многія з яго гасцей паходзяць з рэгіёнаў, дзе хрысціяне
стаяць перад абліччам выпрабаванняў і цяжкасцяў. Гэтыя цяжкасці прычыняюць глыбокі
непакой усім вызнаўцам Хрыста. «Усе хрысціяне павінны супрацоўнічаць ва ўзаемным даверы,
каб служыць справе міру і справядлівасці», — адзначыў Святы Айцец.