2011-01-27 12:44:53

Чэхія: Епіскапат заклікае грамадства да маральнага аднаўлення


RealAudioMP3 Да маральнага аднаўлення, шчырага клопату пра агульнае дабро і адважнага пачатку неабходных рэформ: у сферы аховы здароў’я і пенсійнай сістэме, - заклікаюць сваіх грамадзян біскупы Чэхіі. У пражскім кляштары аўгусціньянцаў 25-26 студзеня прайшла пленарная сесія Канферэнцыі Біскупаў Чэхіі.

Чэшскія іерархі нагадваюць аб сапраўдным энтузіязме, які быў у грамадстве падчас дэмакратычных перамен пасля 1989 года. Звяртаюць увагу на пазнейшыя пачуцці расчаравання, прычынай якога з’яўляецца клопат аб выключна індывідуальнай карысці, без уліку агульнага дабра. Яны крытыкуюць палітычныя дыспуты, у якіх, замест абмену аргументамі, дамінуе спроба аказвання ціску.

Епіскапат Чэхіі прызнае неабходнасць рэформ і гатоўнасць іх выканання. Звяртаецца да кожнага грамадзяніна ўсвядоміць сабе адказнасць за лёс нацыі. Яны лічаць, што неабходна па імені назваць праблемы і вызначыцць іх наступствы для насельніцтва; весці змястоўныя размовы а не спрэчкі розных груп інтарэсаў. “Напэўна кожны мае свае прапановы, таму што без узаемнай увагі нішчыцца грамадства” - пішуць чэшскія біскупы ў сваёй заяве.







All the contents on this site are copyrighted ©.