2011-01-27 11:35:29

Вядучыя банкі Расіі выступілі за царкоўны арбітраж банкаўскай дзейнасці


RealAudioMP3 Прадстаўнікі шэрагу вядучых банкаў Расіі заявілі аб неабходнасці выпрацоўкі фінансавых інструментаў, заснаваных на прынцыпах праваслаўнай эканамічнай этыкі.

"Вядучыя банкі краіны прызнаюць, што духоўны арбітраж з боку рэлігійных інстытутаў, у першую чаргу Рускай Праваслаўнай Царквы, удзел рэлігійных арганізацый у фінансавай дзейнасці як аб'ектыўны прыклад адказнага і сумленнага гаспадарання, сёння актуальныя як ніколі і запатрабаваны грамадствам", - сказаў карэспандэнту "Інтэрфакс -Рэлігія " 27 студзеня адказны сакратар Патрыяршага савета "Эканоміка і этыка” Павел Шашкін, падводзячы вынікі круглага стала па праваслаўнаму банкінгу, які прайшоў напярэдадні ў Маскве.

Па словах Шашкіна, у ходзе пасяджэння банкіры адзначалі, што маральны бізнэс - найважнейшая складнік грамадскага жыцця, а крызіс даверу, грэбаванне дзелавой рэпутацыяй ў бізнес-асяроддзі абсалютна непрымальныя.

"Удзельнікі прыйшлі да высновы, што стварэнне тых ці іншых фінансавых інструментаў з улікам нормаў праваслаўнай этыкі магчыма. Многія банкі, у тым ліку вядучыя, адкрытыя да гэтага дыялогу і гатовыя задзейнічаць гэтыя інструменты ў сваёй дзейнасці, пасля таго як іх прапановы будуць адобраны патрыярхам Кірылам . У бліжэйшай будучыні пакет такіх прапаноў будзе намі сумесна прадстаўлены яго ўвазе", - сказаў Павел Шашкін.







All the contents on this site are copyrighted ©.