2011-01-26 13:04:20

Ірландыя: міжнародная сустрэча прамасаў Англіканскай Царквы


RealAudioMP3 26 студзеня ў Дубліне ў Ірландыі пачалася нарада нацыянальных і рэгіянальных прамасаў Англіканскай Царквы. Такія сустрэчы праводзяцца кожныя два гады. На сёлетнюю сустрэчу не прыехалі 11 кіраўнікоў Англіканскай Царквы Афрыкі, Азіі і Паўднёвай Амерыкі, рэгіёнаў, дзе Англіканская Царква найбольш моцная.

Прычынай байкоту з’яўляецца ўдзел у дублінскім пасяджэнні жанчыны-біскупа Кэтрын Джэффертс-Шоры, прымаса Епіскапальнай Царквы ў ЗША, якая вядома сваім лібэральным стаўленнем да гомасэксуалізму.







All the contents on this site are copyrighted ©.