2011-01-26 12:48:21

Найбольшы пераслед хрысціянаў адзначаны ў Паўночнай Карэі


RealAudioMP3 Паўночная Карэя займае першае месца ў спісе краін, якія найбольш жорстка пераследуюць хрысціянаў. Чарговыя месцы займаюць: Іран, Афганістан і Саўдаўская Аравія. Гэта адзначана ў рапарце пратэстанцкай арганізацыі “Portes Ouvertes International”, які быў прадстаўлены ў Савеце Еўропы ў Страсбургу.

Рапарт адзначае, што ў 2010 годзе ў Паўночнай Карэі былі арыштаваныя “сотні хрысціянаў”. Некаторыя з іх былі забітыя, іншыя замкнутыя ў канцэнтрацыйных лагерах. Краіна, якой кіруе камуністычны рэжым, з 2007 года займае першае месца ў спісе дзяржаваў, якія пераследуюць паслядоўнікаў Хрыста.

Рапарт сзгадвае таксама хвалю арыштаў іранскіх хрысціянаў, дзе яны складаюць меншасць. Паводле аўтараў дакумента, палепшылася сітуацыя хрысціянаў у Маўрэтаніі і Кітаі. Упершыню ў спіс трапіла Расія, якая займае 50 месца ў спісе краін дзе пераследуюцца хрысціяне.







All the contents on this site are copyrighted ©.