2011-01-26 12:10:56

Бэнэдыкт ХVI заклікае да аднаўлення місійнерскага духу ў Касцёле


RealAudioMP3 У апублікаваным 25 студзеня пасланні на Сусветны дзень місіі папа Бэнэдыкт ХVI нагадвае аб тым, што “Евангелле павінна абвяшчацца ўсім народамі і кожнаму чалавеку”. Святы Айцец піша аб галоўнай мэце Касцёла, якой з’яўляецца навяртанне ўсіх людзей да веры ў Хрыста. “Евангелле з’яўляецца найбольш каштоўнай паслугай, якую Касцёл можа прапанаваць чалавецтву і кожнай асобе”, - гаворыцца ў пасланні.

У год беатыфікацыі Яна Паўла ІІ Бэнэдыкт ХVI спасылаецца да навучання свайго папярэдніка. Нагадвае, у прыватнгасці, аб закліку Яна Паўла ІІ з нагоды Вялікага юбілею 2000 года да адраджэння місіянерскай дзейнасці. Папа паляк, - узгадвае Бэнэдыкт ХVI,- казаў, што Касцёл мае патрэбу таго ж місіянерскага энтузіязму, якім адзначаліся першыя хрысціяне.

Святы Айцец нагадвае таксама аб ацэнцы місіі Касцёла, якую зрабіў яго папярэднік у энцыкліцы “Redemptoris missio”. Слуга Божы Ян Павел ІІ пісаў, што місія Касцёла ўсё яшчэ знаходзіцца ў зачаткавым стане, калі мы паглядзём на яе з агульнасусветнай перспектывы. Бэнэдыкт ХVI выказаў упэўненасць у тым, што евангелізацыя, калі Касцёл сапраўды актыўна ўключыцца ў яе, прывядзе да яго аднаўлення, таму што вера ўмацоўваецца тады, калі пераказваецца іншым.

Пантыфік адзначыў, што цэнтрам місіянерскага адраджэння павінна быць літургія. Яна збірае людзей са свету, каб іх ізноў паслаць у свет. Менавіта ў літургіі мы спазнаём вопыт таго, чым мы дзелімся з іншымі: спазнаём збаўчую сілу Божага Слова і Пасхальную Таямніцу Хрыста, - чытаем у пасланні.

Папа адзначае, што неад’емнай часткай евангелізацыі павінна быць салідарнасць. Таму заклікае, каб з нагоды Сусветнага дня місій была праяўлена канкрэтная падтрымка Касцёлам у місійных краінах.

Сусветны дзень місій або місійная нядзеля, адзначаецца ў перадапошнюю нядзелю кастрычніка, у гэтым годзе 23 кастрычніка.







All the contents on this site are copyrighted ©.