2011-01-25 13:40:34

Міжнародная праваабарончая арганізацыя асуджае дыскрымінацыю хрысціянаў


RealAudioMP3 Праваабарончая арганізацыя "Human Rights Watch” асудзіла дыскрымінацыю ў дачыненні да хрысціянаў у Іраку і Егіпце. У сваім штогадовым дакладзе, апублікаваным у Брусэлі, звяртае ўвагу на рост колькасці нападаў на прадстаўнікоў рэлігійных меншасцяў у розных частках свету.

Хоць рэлігійная свабода ў Егіпце з'яўляецца юрыдычна гарантаванай, там пануе атмасфера нецярпімасці ў дачыненні да хрысціянаў і меншасных мусульманскіх рухаў. Арганізацыя нагадвае аб нападзе на копцкую царкву ў Александрыі, дзе было забіта 23 асобы. У Егіпце копты прадстаўляюць каля 10-мільённую меншасць.

"Таксама ў Іраку хрысціяне і іншыя рэлігійныя меншасці сталі ў мінулым годзе мэтай ўзброеных пераследаў – гаворыцца ў рапарце. Пасля сакавіцкіх выбараў па палітычных матывах былі забітыя дзесяць хрысціянаў. Нарастаючы ціск на паслядоўнікаў Хрыста прывёў да таго, што каля 4,3 тысяч з іх былі вымушаны пакінуць свае дамы і ўцякаць ў паўночную частку краіны. Дырэктар"Human Rights Watch” Кэнэт Рот заклікаў іракскія ўлады "асудзіць і спыніць гвалт у дачыненні да хрысціянаў." Ён адзначыў, што, хоць урад ўзяў на сябе абавязак расследваць забойствы, да гэтага часу вінаватыя не знойдзены.

У 648-старонкавым дакладзе "Human Rights Watch” падвергла крытыцы парушэнні правоў чалавека ў больш чым 90 краінах і адносіны Еўрапейскага Саюза да гэтай з'явы. Па дадзеных арганізацыі, замест звяртання ўвагі на парушэнні правоў чалавека і аказання ціску на краіны адказныя за гэта, Еўрапейскі саюз часта праводзіць палітыку дыялогу і супрацоўніцтва з іх ўладамі. Праваабарончая арганізацыя заклікае ЕС да распрацоўкі сур'ёзнай стратэгіі ў дачыненні да краінаў, якія парушаюць правы чалавека.

Арганізацыя падкрэслівае, што давер да ЕС таксама залежыць ад таго, як захоўваюцца правы чалавека ў краінах-членах. Паводле арганізацыі тут расце нецярпімасць ў дачыненні да мігрантаў, мусульманаў і цыган, а таксама існуюць недахопы ў працэдурах прадастаўлення пытулку.

Сярод краін, дзе мае месца найбольшае парушэнне правоў чалавека арганізацыя назвала: Кітай, М'янму (Бірму), Узбекістан і шэраг афрыканскіх краін. У Бірме пасля лістападаўскіх выбараў пануе клімат "прыгнёту і гвалту." Ва Узбекістане пануе пастаянны пераслед апазіцыі, журналістаў і прадстаўнікоў этнічных меншасцяў. Арганізацыя крытыкуе сітуацыю ў Судане і Конга, дзе пастаянна адбываюцца напады на грамадзянскіх асоб, у выніку якіх загінулі ўжо дзесяткі чалавек. Больш за 2 мільёны асоб былі вымушаныя пакінуць свае дамы, а 145 тысяч эмігравалі ў суседнія краіны.







All the contents on this site are copyrighted ©.