2011-01-25 11:35:35

Медыйная адказнасць. “Другі Ватыканскі Сабор - компас ІІІ тысячагоддзя”. Выпуск 12


RealAudioMP3 Традыцыйна ў аўторкі наша радыё прапануе слухачам цыкл прысвечаны спадчыне Другога Ватыканскага Сабора. Сённяшняя тэма – сродкі масавай камунікацыі і іх выкарыстанне.

Фэдэрыко Фелліні (славуты італьянскі рэжысёр) сказаў: калі нарадзілася кіно, Касцёл лічыў яго творам сатаны і калі ў канцы Касцёл адкрыў, што кіно можа быць добрай рэччу, яно ўжо ператварылася ў працу сатаны. Другі Ватыканскі Сабор аднак не зрабіў гэтай памылкі і ў дэкрэце “Inter mirifica” сцвярджае: “Касцёл безумоўна прызнае, што гэтыя сродкі пры адпаведным выкарыстанні аказваюць чалавецтву вялікую паслугу.... але ведае таксама, што людзі могуць іх выкарыстоўваць насуперак намерам Боскага Стварыцеля з крыўдаю для сябе”. (2)

Сабор адзначае неабходнасць з чыстым сумленнем выкарыстоўваць сродкі масавай інфармацыі, асабліва ў адносінах да двух, асабліва спрэчных пытанняў. Першае з іх тычыцца навуковых даследаванняў і распаўсюджвання навін. Інфармацыя павінна не толькі адпавядаць фактам, але і паважаць правы і годнасць чалавека. Сёння, каб звярнуць увагу грамадскасці, масс-медыя ў асноўным засяроджаны на сенсацыйных навінах. Таму варта ўзгадаць заяву Другога Ватыканскага Сабоу, “каб спосаб уздзеяння быў прыстойны i сумленны..... бо не кожнае веданне карысна, “а любоў будуе” (5). Гэта, вядома, не азначае, што мас-медыі не павінны больш ажыццяўляць сацыяльны кантроль.

Другое пытанне “датычыць узаемадносін паміж т.зв. правамі мастацтва і нормамі маральнасці” (6). Дэкрэт “Inter mirifica” сцвярджае, што прымат маральнай нормы пераўзыходзіць усе формы чалавечай дзейнасці, у тым ліку і мастацтва. Гэта не праўда, што тыя, хто прысвячае сябе мастацтву, павінны “дазваляць сабе больш”. З адсутнасці этычных нормаў могуць нараджацца толькі рэчы, якія пазбаўлены рэальнай глыбіні, абмежаваныя толькі да правакацыі.

Жаданне Другога Ватыканскага Сабору заключаецца ў тым, каб для вырашэння вышэй згаданых пытанняў, існавалі падрыхтаваныя “святары, законнікі і свецкія асобы, якія з кампетэнтнасцю, прафесійнай і маральнай, умелі выкарыстоўваць сродкі камунікацыі, сёння яшчэ больш, чым калі небудзь”.







All the contents on this site are copyrighted ©.