2011-01-25 11:43:26

Католікі Расіі моляцца за ахвяраў тэракту ў “Дамадзедава”


RealAudioMP3 Сёння вечарам расійскія католікі будуць маліцца ў Санкт-Пецярбургу за ахвяраў замаху ў маскоўскім аэрапорце “Дамадзедава”,- сказаў італьянскаму агенцтву “SIR” Мітрапаліт архідыяцэзыі Маці Божай у Маскве, арцыбіскуп Паўло Пеццы. Ён нагадаў, што гэта найбольшы аэрапорт у Расійскай Федэрацыі з пункту гледжання пасажырапатоку.

“Тэракт у аэрапорце “Дамадзедава” напоўніў нас глыбокім смуткам. Мы рашуча асуджаем гэты новы акт гвалту” - сказаў арцыбіскуп Пеццы. Ён адзначыў, што тэракт стварае роспач і няўпэўненасць з-за спосабу якім быў здзейснены. У гэтых умовах мы молімся да Божай Маці, каб абараняла нас і дапамагла нам усім не губляць сэнсу і любові да жыцця, каб мы ніколі не звярталіся да смерці, як спосабу вырашання праблемаў”, - сказаў старшыня каталіцкага епіскапату Расіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.