Бэнэдыкт XVI выказаў спачуванні ў сувязі з тэрактам у “Дамадзедава”
Святы Айцец Бэнэдыкт
XVI праз пасрэдніцтва Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці кардынала Тарчызіо Бэртонэ
выказаў спачуванні расійскаму народу ў сувязі з тэрактам, які адбыўся 24 студзеня
2011 г. у маскоўскім аэрапорце Дамадзедава. Спачувальная тэлеграма накіравана на імя
Прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева.
У пасланні Папа выказвае глыбокі боль
і рашучае асуджэнне гэтага акту насілля, запэўнівае ў духоўнай блізкасці і спачуванні
сем’ям ахвяраў тэракту. «Святы Айцец горача моліцца за загінуўшых і просіць Пана аб
суцяшэнні для тых, хто аплаквае іх трагічную смерць. Адначасова благаслаўляе, памятаючы
асабліва аб параненых», — гаворыцца ў тэлеграме.