З’явіцца рускамоўная версія ватыканскай інтэрнэт-старонкі
Восем моваў, 3 млн.
праглядаў штодзённа, гэта вынікі дзейнасці інтэрнэт-партала Апостальскай Сталіцы vatican.va.
Большасць яго карыстальнікаў з ЗША, Італіі, Іспаніі, Германіі і Бразіліі, а таксама
Паўднёвай Карэі., Мексікі, Канады, Францыі і Кітая.
Ватыканская старонка дзейнічае
на італьянскай, англійскай, французскай, нямецкай, іспанскай, партугальскай, лацінскай
і кітайскай мовах. У планах дзве наступныя моўныя версіі - руская і арабская.
Ужо
ў 1996 годзе, калі паўстаў інтэрнэт-рэсурс, сюды заходзіла кожны месяц 7 млн. чалавек.
На працягу гадоў партал удасканаліўся і зараз на ім магчымая, напрыклад, віртуальная
экскурсія па музеях Ватыкана.
Асаблівае значэнне мае ватыканскі інтэрнэт-рэсурс
для пазбаўленых уласных СМІ католікаў Кітая, што дазваляе ім пазнаёміцца з дзейнасцю
Святога Айца і Рымскай курыі.