Бэнэдыкт ХVI: сур’ёзнае наверненне да Хрыста прывядзе да поўнага адзінства хрысціян
А поўдні, у нядзелю
23 студзеня, Святы Айцец сустрэўся на Плошчы Святога Пятра з вернікамі на багародзічнай
малітве “Анёл Панскі”. У сваёй прамове да іх Папа сказаў, што сёр’ёзнае заангажаванне
у карысць навернення да Хрыста з’яўляецца шляхам, які вядзе Касцёл у часе выбраным
Богам да поўнага бачнага адзінства сярод хрысціянаў.
Дарагія браты і сёстры
У
гэтыя дні, ад 18 да 25 студзеня, праходзіць Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян.
У гэтым годзе ён мае за тэму ўрывак з кнігі Апостальскіх Дзеяў, у якім коратка, ў
некалькіх словах, апісваецца жыццё ранніх хрысціянскіх супольнасцяў у Ерусаліме: “Яны
заставаліся вернымі вучэнню Апосталаў і супольнасці, ламанню хлеба і малітвам”. (
Дзеі 2,42) Гэта вельмі паказальна, што тэма была прапанваная Касцёламі і касцельнымі
супольнасцямі Ерусаліма, якія абьяднаныя ў экуменічным духу. Мы ведаем, як са шматлікімі
выпрабаваннямі мусяць змагацца браты і сёстры Святой Зямлі і Блізкага Усходу. Іхняя
паслуга стаецца, такім чынам, яшчэ больш каштоўная, пацьверджана сведчаннем, якое
ў некаторых выпадках вядзе нават да ахвяры жыцця. Таму, калі мы з радасцю прыймаем
ідэі да роздумаў, якія запрапанавалі Супольнасі Ерусаліма, мы збіраемся навокал іх
і гэта становіцца для ўсіх вернікаў дадатковым фактарам еднасці.
Нават і сёння,
каб быць у свеце знакам і прыладай цеснага абьяднання з Богам і еднасці паміж людзьмі,
мы, хрысціяне павінны будаваць нашае жыццё на гэтых чатырох “слупах”: 1) на слуханні
Слова Божага, якое перадаецца ў жывой Традыцыі Касцёла; 2) на братэрскіх зносінах;
3) на Эўхарыстыі і 4) на малітве. Толькі такім чынам, застаючыся цвёрда злучанымі
з Хрыстом, Касцёл можа эффектыўна выконваць сваю місію, нягледзячы на абмежаванні
і недахоп святароў, нягледзячы на падзелы, з якімі ўжо Апосталу Павелу давялося сутыкнуцца
ў супольнасці Карынту, аб чым сведчыць Другое біблійнае чытанне гэтай нядзелі: “Малю
вас, браты,- піша Святы Павел,- каб усе вы гаварылі адно і не было б паміж вамі падзелаў,
але каб вы злучаны былі ў адным розуме і ў адной думцы” ( 1 Карын.1,10) Апостал,
сапраўды, даведаўся, што ў хрысціянскай супольнасці Карынта ўзніклі канфлікты і падзелы;
таму з вялікай цвёрдасцю дадае: “Ці ж раздзяліўся Хрыстос?” ( 1,13). Так гаворачы,
ён сцвярджае, што кожны падзел у Касцёле з’яўляецца знявагай (абразай) Хрыста; і ў
той жа час, што заўсёды толькі ў Езусе, Адзіннай Галаве і Пану, мы можам быць абьяднанымі,
дзякуючы невычэрпнай сіле Ягонай ласкі.
Вось заклік, які заўсёды актуальны,
сённяшняга Евангелля: “Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Божае” ( Мац. 4,17).
Сур’ёзнае заангажаванне навярнуцца да Хрыста з’яўляецца шляхам, які вядзе Касцёл у
часе выбраным Богам да поўнага, бачнага адзінства хрысціян. Яго знакам ёсць экуменічныя
сустрэчы, якія ў гэтыя дні праходзяць па ўсім свеце. Тут, у Рыме, апрача прысутнасці
шматлікіх экуменічных дэлегацый, заўтра пачнецца пасяджэнне Камісіі па справах тэалагічнага
дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і старажытнымі Усходнімі Цэрквамі. І ў аўторак 25
студзеня мы завершым Тыдзень Малітваў за Адзінства Хрысціян урачыстай Вячэрняй ў Свята
Навернення Апостала Паўла. Нас заўсёды суправаджае на гэтым шляху, Панна Марыя, Маці
Касцёла.
Пасля адгаварэння багародзінай малітвы “Анёл Панскі” Святы Айцец прывітаў
вернікаў і надзяліў на іх сваё апостальскае блаславенне.