2011-01-23 15:17:39

Бэнэдыкт ХVI заахвоціў жыхароў Францыі любіць кожнае чалавечае жыццё


RealAudioMP3 Сёння ў Парыжы прайшоў нацыянальны марш у абарону жыцця. Да яго ўдзельнікаў Святы Айцец накіраваў спецыяльнае пасланне. У ім Папа заахвочвае ўсіх жыхароў Францыі да адважнага і нястомнага будавання новай культуры жыцця- плоду праўды і любові. Такім чынам будзе распаўсюджвацца годнае і братэрскае жыццё для ўсіх,- чытаем у пасланні Пантыфіка

Нацыянальныя маршы у абарону жыцця праводзяцца ў Парыжы з 2005 года. Яны нагадваюць грамадскасці аб разбуральных наступствах закона, які легалізуе аборт; хочуць зрабіць больш уражлівымі сумленні людзей і прычыніцца паляпшэнню апекі над маці і дзяцьмі, якія маюцца нарадзіцца. У мінулым годзе гэты марш сабраў больш за 20 тысяч асоб.








All the contents on this site are copyrighted ©.