2011-01-22 10:43:08

“Ocatava Dies” айца Фэдэрыко Ламбардзі


RealAudioMP3 Тыднёвая рубрыка “Octava Dies” Генеральнага дырэктара Ватыканскага радыё ксяндза Фэдэрыко Ламбардзі сёння прысвечана “Прарочаму жэсту”.

15 студзеня, сёлета, у Лондане былі высвяччаныя ў святары тры былыя англіканскія біскупы, якія ў апошнія месяцы папрасілі адстаўкі з Англіканскае Царквы, каб уступіць да супольнасці Каталіцкага Касцёла,- піша кіраўнік прэс-службы Ватыкана ксёндз Фэдэрыко Ламбардзі. Такім чынам быў здзейснены рашучы крок у стварэнні першага “Ардынарыята”, што прадбачвае дакумент Папы Бэнэдыкта ХVI з лістапада 2009 года- “Anglicanorum coetibus” для англіканскіх пастыраў і вернікаў, якія жадаюць ўступіць да Каталіцкага Касцёла не як адзінкі але як групы. Сустракаючы ангельскіх каталіцкіх біскупаў у канцы свайго Апостальскага падарожжа ў іхнюю краіну, Бэнэдыкт ХVI сказаў, што гэта “прарочы жэст, які можа ўнесці пазітыўны ўклад у развіццё адносін паміж англіканамі і католікамі, які нам дапаможа змяніць наш погляд на канчатковую мэту ўсёй экуменічнай дзейнасці.... значыць поўныя касцельныя зносіны”.

З нагоды свайго прызначэння, у якасці кіраўніка Ардынарыяту- адзін з трох нова высвячаных святароў, менавіта падзякаваў Папе Рымскаму за яго давер, сваёй жонцы і сям’і за падтрымку, Англіканскай Царкве за ўсё, што яна яму дала, Англіканскаму прымасу, Ровану Уільямсу за яго цярплівасць і дабрыню, якую выявіў яму падчас доўгага і цяжкага шляху пераходу да каталіцкай супольнасці. У доўгім інтэрв’ю, вельмі спантанна ўспамінае, як жаданне аб’яднання адзначыла ўсё ягонае хрысціянскае жыццё; успамінае свой вопыт глыбокай ўніверсальнасці Каталіцкага Касцёла з нагоды агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра ў Рыме; гаворыць аб радасці свайго дзядулі, які змог ахрысціць свайго ўнука падчас яго першай Святой імшы, якую ён адслужыў у якасці каталіцкага святара.

Гэта не знак расколу, але невялікі мост на доўгім шляху да поўнага адзінства. Нам здаецца, што гэта сапраўды штосці новае і прыгожае. Спадзяемся, што новы ангельскі Ардынарыят і іншыя, якія зажадаюць ўступіць да каталіцкай супольнасці змогуць нарадзіцца і расці ў гэтым духу. Бласлаўлёны кардынал Нюман, апякун Ардынарыяту, будзе іх у гэтым суправаджаць і натнхняць- заканчывае сваю рубрыку “Octava Dies” ксёндз Фэдэрыко Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.