2011-01-22 13:42:06

Іспанец стаў новым заступнікам камерлінга Каталіцкага Касцёла


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI прызначыў 75- гадовага іспана, арцыбіскупа Сантоса Абрыль у Кастэлло, заступнікам камерлінга Святога Рымскага Касцёла на найбліжэйшыя тры гады. Ён змяніў на гэтым становішчы кардынала Паоло Сарді, якога Святы Айцец прызначыў апекуном Мальтыйскага Ордэна.

Арцыбіскуп Сантос Абрыль у Кастэлло нарадзіўся ў Альфамбра ( Іспанія) 21 верасня 1935 года. Святарскія свядчыны прыняў 19 сакавіка 1960 года. Ад 1967 года працаваў у дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы. Быў, сярод іншага, Апостальскім Нунцыем у Балівіі, Камеруне, Габоне і Гвінэі. У гадах 1996-2000 у Федэрацыйнай Рэспубліцы Югаславіі, затым у Аргенціне і ад 2003 года ў Славеніі, Босніі і Герцагавіне ды Македоніі.

Задачай заступніка камерлінга з’яўляецца супрацоўніцтва з кардыналам камерлінгам ( у цяперашні час ім ёсць Дзяржсакратар Ватыкану, кардынал Тарчызіё Бэртонэ) асабліва ў перыяд вакансіі на Пятровай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.