2011-01-22 12:28:36

Ніхто не забароніць Папе Бэнэдыкту ХVI выказваць занепакоенасць лёсам хрысціян


RealAudioMP3 “Ніхто не забароніць Папе выказваць занепакоенасць лёсам хрысціян”,- сказаў кардынал Пэтэр Турксон. Старшыня Папскай рады “Iustitia et Pax” даў інтэрв’ю італьянскаму агенцтву АНСА ў сувязі з прыпыненнем ісламскім універсітэтам Аль-Азхар у Каіры дыялогу з Апостальскай Сталіцай.

Кардынал Турксон нагадвае, што кожная краіна мае права свабодна рэагаваць на падзеі на міжнароднай арэне. “Аднак, ніхто не можа забараніць Папе Бэнэдыкту ХVI выказваць заклапочанасць пра лёс сваіх дзяцей”- сказаў кардынал. Ён выказаў перакананне, што дыялог з ісламам не спыніцца, тым больш, што не абмяжоўваецца ён толькі да Егіпта. Дыялог вядзецца таксама, напрыклад, з Іранам.

Прычынай бурнай рэакцыі ісламскага ўніверсітэта Аль-Азгар, які цесна звязаны з урадам, былі словы Святога Айца, які рашуча асудзіў варварскі напад на копцкую Царкву ў Александрыі ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня. Папа паклікаў тады лідэраў цэлага свету да бароны хрысціян перад насільлем і нецярпімасцю.








All the contents on this site are copyrighted ©.