2011-01-22 12:30:48

З'явіцца Талмуд на італьянскай мове


RealAudioMP3 Пяць мільёнаў еўра прызначыла італьянскае міністэрства адукацыі і вышэйшага школьніцтва на фінансаванне праекта першага ў гісторыі перакладу Талмуда на італьянскую мову.

Як сказаў Джанні Летта, кіраўнік Рады міністраў, праект не мае нічога агульнага з Днём Памяці, які набліжаецца. Галоўны Рабін Рыма Ді Сэні нагадаў, што ў мінулым перыядзе, Талмуд палілі на вогнішчы.

Як адзначыў Кіраўнік Саюза Італьянскіх Габрэяў Гаттэнія супрацоўніцтва італьянскай дзяржавы і габрэйскай супольнасці пры перакладзе Талмуду паказвае, “на выдатныя двухбаковыя адносіны паміж імі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.