2011-01-21 12:06:40

Стала вядома гадзіна беатыфікацыі Яна Паўла II


RealAudioMP3 Прэфектура папскай дома, якая займаецца арганізацыяй аўдыенцый і публічных цырымоній з удзелам Папы, паведаміла сёння, што беатыфікацыя Яна Паўла II 1 Мая 2011 г. пачнецца ў 10.00 гадзін. У той жа час, падкрэсліваецца, што ўваход на цырымонію, якая адбудзецца на Плошчы св. Пятра, будзе свабодным.

У Рыме пачаліся актыўныя арганізацыйныя працы па падрыхтоўцы горада да бяспечнага прыняцця падчас беатыфікацыі Яна Паўла ІІ, як прагназуецца, 2 мільёнаў пілігрымаў. Улады працуюць у цесным супрацоўніцтве з Апостальскай Сталіцай. "Арганізатары чэрпаюць з бясцэннага вопыту, здабытага падчас пахавання папы Яна Паўла II", - падкрэсліў дырэктар рымскай Грамадзянскай абароны Тамазо Профэта.







All the contents on this site are copyrighted ©.