2011-01-20 13:11:46

Экуменічная сустрэча ў Базыліцы св. Паўла за Мурамі ў Рыме


RealAudioMP3 У нядзелю 23 студзеня старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох, падчас Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў і з нагоды візіту у Вечны Горад дэлегацыі Аб’яднанай Евангеліцка-лютэранскай Царквы, якую ўзначальвае біскуп Ёганэс Фрыдрых, прыйме ўдзел у Базыліцы св. Паўла за Мурамі ў экуменічнай сустрэчы, ключавым момантам якой будзе пасадка і благаслаўленне дрэва, як знаку партнёрства ў экуменічным праекце “Сад Лютэра”.

Аб’яднаная Евангеліцка-лютэранская Царква Германіі, якая паўстала як плён Рэфармацыі Лютэра ў шаснаццатым стагоддзі, уключае ў сябе каля 18 мільёнаў лютэранскіх вернікаў Германіі.

Сустрэча ў Базыліцы св. Паўла за мурамі яшчэ раз паказвае, што дыялог паміж двума супольнасцямі стаў фактам жыцця і што экуменічнае дзейнасць Каталіцкага Касцёла, як адзначыў папа Ян Павел ІІ у сваёй энцыкліцы “Ut unum sint” з’яўляецца беспаваротнай і няспыннай.

У панядзелак, 24 студзеня дэлегацыя Евангеліцка-лютэранскай Царквы будзе прынята на прыватнай аўдыенцыі папам Бэнэдыктам ХVI, які ў аўторак, 25 студзеня ў Базыліцы св. Паўла за Мурамі завершыць святкаванні Тыдня малітваў за адзінства хрысціян экуменічным набажэнствам.







All the contents on this site are copyrighted ©.