2011-01-20 11:10:36

Турцыя не прызнае права юрыдычнай асобы Каталіцкаму Касцёлу


RealAudioMP3 Урад Турцыі адказаў адмоўна на просьбу Апостальскай Сталіцы прызнаць права юрыдычнай асобы Каталіцкаму Касцёлу. Віцэпрэм'ер Бюлент Арынч сказаў у размове з англамоўным выданнем „Today’s Zaman“ 19 студзеня, што ў цяперашні час гэта не ўяўляецца магчымым. Ён адзначыў, што Экуменічны Патрыярхат у Стамбуле прасіў урад прыняць рашэнне аб "прызнні існавання патрыярхату не надаючы яму статусу юрыдычнай асобы".

Хрысціянскія супольнасці ў Турцыі ўжо даўно скардзяцца на адсутнасць прававога статусу, што прыносіць ім шмат праблемаў, напрыклад, калі справа даходзіць да будаўніцтва і абслугоўвання культавых будынкаў. У адносінах да католікаў і пратэстантаў улады спасылаюцца на Лазанскае пагадненне 1923 года, якое з’яўляецца прызнанай міжнародным правам асновай турэцкай рэспублікі.

Паводле інтэрпрэтацыі Анкары Лазанскае пагадненне прызнае ў якасці немусульманскіх меншасцяў толькі яўрэяў, армян і грэкаў. Такім чынам, усе іншыя немусульманскія групы не могуць быць сёння прызнанымі.

Калі гаворка ідзе пра праваслаўны патрыярхат у Стамбуле, турэцкае дзяржава не жадае надаць яму тытул “экуменічнага”. Для Анкары Патрыярх Барталамей I, духоўны кіраўнік 300 млн. праваслаўных хрысціянаў ва ўсім свеце, толькі кіраўнік невялікай грэкамоўнай праваслаўнай супольнасці ў Турцыі.

З моманту захопу ўлады ў Турцыі Кемалем Ататуркам (1881-1938) хрысціянскія супольнасці ў пытаннях кіравання маёмасцю падлягаюць строгім правілах. На рэканструкцыю, рамонты і выкарыстанне аб'ектаў неабходна асобная згода, выданне якой цягнецца часам так доўга, што будынак становіцца руінай. Дадзеныя, апублікаваныя ўладамі ў гэтым месяцы гавораць, што хрысціянскія і яўрэйскія рэлігійныя супольнасці ў Турцыі маюць 2 200 адзінак нерухомасці. У той час, як у 1914 годзе колькасць толькі хрысціянскіх аб'ектаў нерухомасці складала 50 тысяч.







All the contents on this site are copyrighted ©.