2011-01-20 13:57:54

Кардынал Грахалеўскі ад імя Бэнэдыкта XVI паедзе на Філіпіны


RealAudioMP3 На заслугі перад Касцёлам і народам Філіпінскага Папскага ўніверсітэта св. Тамаша ў Маніле звярнуў увагу папа Бэнэдыкт XVI у лісце да свайго пасланца на ўрачыстасці 400-годдзя стварэння гэтай навучальнай установы, кардынала Зянона Грахалеўскага. Яны пройдуць 28 студзеня г.г.

Святы Айцец падкрэсліў, што дамініканскі універсітэт на працягу стагоддзяў спрыяў адукацыйнаму, культурнаму і рэлігійнаму развіццю маладых філіпінцаў. Ён таксама меў вялікі ўплыў на распаўсюджванне і ўмацаванне каталіцкай веры ў Азіі. Даў мноству іншых устаноў шматлікіх святароў і біскупаў, законнікаў і свецкіх вернікаў, якія затым бралі вялікі ўдзел у будаўніцтве Валадарства Божага. "Ён з’яўляецца асаблівым месцам сустрэчы Божага Слова і культур", - адзначыў у сваім лісце Бэнэдыкт XVI.

Папскі універсітэт св. Тамаша ў Маніле з'яўляецца адным з самых прэстыжных універсітэтаў на Філіпінах. Гэта адзіны універсітэт, які наведалі два папы: Павел VI 28 лістапада 1970 г. і двойчы папа Ян Павел II: 18 лютага 1981 г. і 13 студзеня 1995 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.