Егіпет: “Аль-Азхар” прыпыняе дыялог з Апостальскай Сталіцай
Суніцкі ўніверсітэт
“Аль-Азхар” у Каіры адкладае на нявызначаны тэрмін дыялог з Апостальскай Сталіцай
- паведаміў Генеральны сакратар універсітэта Алі Абдэль Дайема.
Абгрунтаваннем
для гэтага кроку з’яўляюцца нібыта неаднаразовыя заявы Бэнэдыкта XVI, інтэрпрэтаваныя
“Аль-Азхар” як удар па ісламу, а таксама словы Бэнэдыкта XVI, у якіх Папа нібыта кладзе
адказнасць на мусульманаў за пераслед на Бліскім Усходзе паслядоўнікаў іншых рэлігій.
Да
гэтага часу, два разы ў год адбываліся сустрэчы Камітэту па справах дыялогу з Апостальскай
Сталіцай, на якіх абмяркоўваліся пытанні ўзаемнага супрацоўніцтва “Аль-Азхар” з Каталіцкім
Касцёлам. Гэты ўніверсітэт пазіцыянуе сябе як найбуйнейшы ў свеце суніцкі цэнтр багаслоўя.