2011-01-20 13:32:32

Ватыканская дзіцячая клініка “Bambino Gesu” будзе супрацоўнічаць з Кітаем


RealAudioMP3 19 студзеня ватыканская дзіцячая бальніца “Bambino Gesu” прыняла дэлегацыю менеджэраў і экспертаў у галіне аховы здароўя з кітайскага Шанхая. Сустрэча заклала аснову для двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне медыцыны і аховы здароўя.

Перадавы вопыт у галіне кардыёхірургіі, транспланталогіі і генетыкі пазіцыянуе клініку “Bambino Gesu” як міжнародны цэнтр даследаванняў і медыцынскай дапамогі для дзяцей і моладзі, прыцягваюць асаблівую ўвагу навуковай супольнасці Азіі. Прыкладам з’яўляецца першая ў свеце аперацыя па перасадцы штучнага сэрца 15-гадоваму юнаку, якая была зроблена 30 верасня 2010 года ў ватыканскай дзіцячай бальніцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.