2011-01-20 16:31:29

Беларускія пілігрымы на беатыфікацыі Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 Мітрапаліт Кандрусевіч сёння, 20 студзеня, падчас пастырскай сустрэчы са святарамі і законнымі сёстрамі паведаміў аб магчымасці арганізацыі пілігрымкі беларускіх вернікаў у Рым на ўрачыстасці беатыфікацыі Яна Паўла ІІ. У выніку станоўчага вырашэння пытання ў Вечным Горадзе, будзе арганізавана супольнае набажэнства для пілігрымаў з Беларусі. У сувязі з гэтай падзеяй, як паведаміў арцыбіскуп, пілігрымка ў Святую Зямлю пераносіцца на 8–15 кастрычніка.

8 мая ў мінскай архікатэдры адбудзецца набажэнства падзякі за беатыфікацыю Яна Паўла II.

Акрамя таго, мітрапаліт паведаміў, што святую Імшу ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў 22 студзеня ў мінскай архікатэдры ў 18.30 узначаліць Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч. У 19.30 распачнецца спецыяльнае набажэнства, на якое запрошаны прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій.







All the contents on this site are copyrighted ©.