2011-01-20 11:25:00

"L'Osservatore Romano": беспрэцэдэнтны поспех кнігі-інтэрв'ю з Бэнэдыктам XVI


RealAudioMP3 Ва ўсім свеце было прададзена амаль мільён асобнікаў кнігі-інтэрв'ю нямецкага журналіста Петэра Зеевальда з Папам Бэнэдыктам XVI "Святло свету", - інфармуе сённяшняе выданне "L'Osservatore Romano". Ватыканскае выданне нагадвае, што кніга з'явілася ў больш чым дваццаці выдавецтвах па ўсім свеце.

Па-італьянску першыя 50 тысяч экзэмпляраў былі прададзеныя ў першыя хвіліны, другое выданне ўжо поўнасцю замоўлена. "Поспех у кніжных крамах цікавы не толькі з пункту гледжання маркетынгу, але і паказвае на існуючы ў наш час голад адказаў, устойлівых і надзейных арыенціраў", - гаворыцца ў вытыканскім выданні. У артыкуле нагадваецца, што па-ангельску прададзена ўжо 100 тысяч асобнікаў, 80 тысяч па-французску і 200 тысяч па-нямецку. "Гэта выразны знак часу" - лічыць "L'Osservatore Romano".

У сваю чаргу Джавані Марыя Віян, галоўны рэдактар ватыканскага выдання ў артыкуле для часопіса „Vita e pensiero” гаворачы пра поспех, з якім сустрэлася кніга-інтэрв'ю з Бэнэдыктам XVI "Святло свету" заўважае, што "Ёзэф Ратцынгер з'яўляецца суразмоўцам найвышэйшага ўзроўню. Акрамя таго, ён не звяртаецца да неверагодных стратэгій, якія не рэдка звычайна не вельмі спрыяльныя каментатары прыпісваюць установам Апостальскай Сталіцы і асабіста Наступніку Пятра. Яму ўдаецца быць надзвычай эфектыўным, будучы толькі самім сабой, простым і празрыстым, у гэтым вялікім інтэрв'ю здзіўляючы толькі тых, хто яго не ведае, таксама як і ў выступленнях і многіх іншых тэкстах, асабліва гаміліях", - піша галоўны рэдактар “L'Osservatore Romano".







All the contents on this site are copyrighted ©.